Патрыятычнае выхаванне дзяцей з'яўляецца адной з асноўных задач нашай установы дашкольнай адукацыі.
Пра важнасць далучэння дзіцяці да культуры свайго народа сказана шмат, паколькі зварот да спадчыны свайго народа выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Таму дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў. Менавіта акцэнт на веданне гісторыі свайго горада, народа, яго культуры дапаможа ў далейшым з павагай і цікавасцю ставіцца да культурных традыцый сваёй рэспублікі.
Патрыятычнае выхаванне ў нашай установе дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў спецыяльна арганізаваннай і нерэгламентаваннай дзейнасці выхаванцаў.Педагагічная работа адбываецца ў наступных накірунках: гісторыя Беларусі; народныя промыслы і мастацтва; беларуская народная творчасць; сімвалы Беларусі; дзяржауныя і народная святы Беларусі; людзі, якія уславілі нашу Радзіму. Сфарміраваць у дзяцей дашкольнага ўзросту першапачатковыя ўяўленні аб родным краі і паважлівыя адносіны да яго, выхаваць маральныя і патрыятычныя пачуцці магчыма толькі пры сістэматычнай рабоце ўсяго педагагічнага калектыву ўстановы дашкольнай адукацыі, у цесным узаемадзеянні з сем'ямі выхаванцаў.
З гэтай мэтай і быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў на тэматычным тыдні.Адно з іх- экскурсіі ў міні-музей нашайустановы дашкольнай адукацыі для выхаванцаў груп і іх бацькоў, пад назвай “Беларуская хатка”.
Важная асаблівасць нашага міні-музея гэта тое , што праца па яго стварэнні, праходзіла пры сумесным удзеле педагогаў, выхаванцаў і іх бацькоў. Дашкольнікі адчуваюць сваю датычнасць да музею,таму што прапанавалі бацькам паўдзельнічаць у абмеркаванні тэматыкі музея, прынясці з дому экспанаты, прыняць удзел у розных конкурсах і выставах, папаўняць музей сваімі вырабамі.
У сапраўдных музеях чапаць нічога нельга, а вось у нашым не толькі можна, але і трэба! Тут дарэчы працытаваць словы выдатнага швейцарскага педагога Іагана Генрыха Песталоцы: «У працэсе навучання павінны быць задзейнічаны розум, сэрца і рукі дзіцяці».Наш музей можна наведваць хоць кожны дзень, самому браць экспанаты ў рукі і разглядаць. У звычайным музеі дзіця - толькі пасіўны сузіральнік, а тут ён - сааўтар, творца экспазіцыі.
Прычым не толькі ён сам, але і яго тата, мама, бабуля і дзядуля. Наш міні-музей - вынік зносін, сумеснай працы выхавальніка, дзяцей і іх сем'яў.
Найбольш плённымі зарэкамендавалі сябе тэматычныя тыдні, у рамках якіх з уделам бацькоў прайшло шэраг мерапрыемстваў, якія пазнаёмілі дарослых з формамі работы па далучэнню дзяцей да беларускай мовы і культуры з дапамогай гульнёвых метадаў і прыёмаў, абудзіла ў бацькоў і дзяцей любоў і павагу да сваёй краіны, роднай мовы, традыцый,народнай спадчыны, жаданне фарміраваць усё гэта і ў сваіх дзяцей.
Гэта і круглы стол з удзелам бацькоў і дзяцей “Вучымся размаўляць па- беларуску.”Бацькоўскі сход“Прыпынкі вяртання ў маленства”, Забава “Падарожжа з Несцеркам па вуснай народнай творчасці”, Вечар беларускіх народных гульняў,Бацькоўскія вячоркі “Пасядзелкі ў бабулі Васіліны”,Інтэлектуальныя гульні КВЗ “Юныя краязнаўцы”(дзеці супраць бацькоў),Вечар інсцэніроўкі беларускіх народных казак, моўныя трэнінгі для выяўлення ўзроўню валодання беларускай мовай і ўмення размаўляць на ёй .
Усё гэта прадастаўляе дашкольнікам магчымасць дакрануцца да гісторыі сваёй сям'і, роднага горада, аказвае дапамогу ў працэсе фарміравання паважлівага стаўлення паміж бацькамі і дзецьмі, спрыяе збліжэнню дзіцячага саду і сям'і.
Нельга быць патрыётам, не адчуваючы асабістай сувязі з Радзімай, не ведаючы, як любілі і бераглі яе нашы продкі, нашы бацькі і дзяды. Стаўшы дарослым, чалавек часта ўспамінае родныя мясціны, дзе прайшло яго дзяцінства з цеплынёй, распавядае пра прыгажосць і багатай прыродзе свайго роднага горада. У гэтым - выраз глыбокай любові да ўсяго, што ўвайшло да нас у сэрца як самае дарагое. Таму галоўнай задачай з'яўляецца - навучыць дзяцей пра ўсё тое, што адбываецца вакол, паказаць родныя мясціны з прывабнага боку, каб дзеці пераканаліся, што родны край самы дарагі і любы! Такім чынам адбываецца працэсс выхавання маленькіх патрыетаў вялікай Радзімы!
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі №46 прайшло фальклорнае свята "Каляды".
Ва установе дашкольнай адукацыі №46 шмат увагі надаецца азнаямленню выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа. Традыцыя правядзення беларускіх народных свят існуе даўно. Адно з пацвярджэнняў – свята Каляды. Прычым свята Каляды – адно з самых любімых як у дзяцей, так і ў дарослых. У гэтым годзе вырашылі не адступаць ад традыцыі і разам з выхавальнікамі і дзецьмі пачалі рыхтаваць тэатралізаваны паказ .
Каляды - адно з самых старажытных свят на Беларусі. Каляды бываюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшы, а ноч карацейшая, калі сонейка пачынае часцей гуляць на небе, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны. Людзі на Каляды многа спяваюць, весяляцца, пераапранаюцца, ходзяць так па хатах, віншуюць гаспадароў. А ў кожнай хаце калядоўшчыкаў чакаюць. Гаспадыня засцілае белым абрусам стол, рыхтуе смачныя стравы і розныя прысмакі ім у падарункі. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася, як сустрэнеш калядны вечар - такі будзе і ўвесь год.
Да Каляд у дашкольнай установе рыхтаваліся сур’ёзна. Дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні, беларускія народныя танцы, гульні і вершы.
Так, дзеці прыйшлі калядаваць у хату да дзеда і бабы. З сабой калядоўшчыкі прывялі казу. Гаспадары пачаставалі яе і козачка стала гуляць з дзеткамі ў вясёлыя беларускія гульні . Дзеці спявалі беларускія песні, ігралі на народных інструментах, чыталі вершы, танцавалі. Пасля на свята да дашкалят завіталі мядзведзь і цыгане. Яны таксама парадавалі дзетак гульнямі і танцамі. Не абышлося свята і без чорта,які хацеў сапсаваць усім настрой, але у яго нічога не атрымалася, таму што дружба і шчырасць твораць цуд!
Мерапрыемства праходзіла на беларускай мове і было бачна, што для дзяцей і дарослых не існавала моўнага бар’еру. Правядзенне мерапрыемстваў па матывах народных свят мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне, таму што
фальклорныя святы далучаюць дзяцей дабеларускай культуры і традыцый свайго народа.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці І.М.Кірэева.
У ДЗІЦЯЧЫМ САДКУ ПРАЙШЛО СВЯТА «ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ»
З якой хуткасцю бяжыць час! Змяняецца жыццё, але нязменнай застаецца памяць, якая дае сілы прыняць новае, не страціўшы пры гэтым духоўныя каштоўнасці, назапашаныя продкамі.
Прывіццё любові да малой радзімы – найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць родную мову, культурную і гераічную спадчыну свайго народа, інакш кажучы, уласныя карані і вытокі.
У нашай установе дашкольнай адукацыі шмат увагі надаецца азнаямленню выхаванцаў з традыцыям ібеларускага народа. Адно з пацвярджэнняў – “Восеньскі кірмаш”.
У былыя часы паездка на кірмаш мела для нашых продкаў не толькі практычнае, але і забаўляльнае значэнне. Шырокі і багаты гандаль разгортваўся на плошчах, суправаджаўся вясёлымі гульнямі, выступленнямі артыстаў, тэатральнымі пастаноўкамі і, такім чынам, ператвараўся ў сапраўднае свята. Такім святам стаў і наш “Кірмаш”.
У зале панавала добразычлівая, цёплая атмасфера. Удзельнікі (выхавальнікі, хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй і старшай груп) пад час усяго канцэрта гаварылі па-беларуску. Асабліва шчыра гучала родная мова з вуснаў дзетак! Яны выконвалі беларускія песні, прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях, ігралі на народных інструментах, чыталі вершы, танцавалі. Не абышлося і без тэатральных пастановак: жартоўная сцэнка з Гаспадаромі Гаспадыняй, а таксама вясёлымі цыганкамі выклікала ўсмешкі гасцей.
В учреждении дошкольного образования в рамке«Недели искусства» прошёл«День музыки»
и в гостях у воспитанников побывала детская музыкальная школа искусств города Барановичи. Воспитанники слушали «живое» звучание разных музыкальных инструментов, с которыми их знакомили в игровой форме, а также познакомились с музыкальными жанрами на примере концертных номеров в исполнении учащихся детской музыкальной школы искусств. Невозможно переоценить роль музыки в воспитании дошкольников. Ярко выплеснуть свои эмоции, выразить своё отношение к тому родному уголку, в котором он живёт, ребёнку помогает обстановка праздников и развлечений.
Такие встречи дают ощутимые результаты: музыка прочно входит в быт детей, занимает значительное место в их жизни. Дети учатся сопереживать, так как музыка окутана необъяснимой тайной, её нужно внимательно слушать, открывая для себя новые звуки, новые краски и ощущения.