Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.11.2019

У ДЗІЦЯЧЫМ САДКУ ПРАЙШЛО СВЯТА «ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ»

З якой хуткасцю бяжыць час! Змяняецца жыццё, але нязменнай застаецца памяць, якая дае сілы прыняць новае, не страціўшы пры гэтым духоўныя каштоўнасці, назапашаныя продкамі.

Прывіццё любові да малой радзімы – найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць родную мову, культурную і гераічную спадчыну свайго народа, інакш кажучы, уласныя карані і вытокі.

У нашай установе дашкольнай адукацыі шмат увагі надаецца азнаямленню выхаванцаў з традыцыям ібеларускага народа. Адно з пацвярджэнняў – “Восеньскі кірмаш”.

У былыя часы паездка на кірмаш мела для нашых продкаў не толькі практычнае, але і забаўляльнае значэнне. Шырокі і багаты гандаль разгортваўся на плошчах, суправаджаўся вясёлымі гульнямі, выступленнямі артыстаў, тэатральнымі пастаноўкамі і, такім чынам, ператвараўся ў сапраўднае свята. Такім святам стаў і наш “Кірмаш”.

У зале панавала добразычлівая, цёплая атмасфера. Удзельнікі (выхавальнікі, хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй і старшай груп) пад час усяго канцэрта гаварылі па-беларуску. Асабліва шчыра гучала родная мова з вуснаў дзетак! Яны выконвалі беларускія песні, прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях, ігралі на народных інструментах, чыталі вершы, танцавалі. Не абышлося і без тэатральных пастановак: жартоўная сцэнка з Гаспадаромі Гаспадыняй, а таксама вясёлымі цыганкамі выклікала ўсмешкі гасцей.

 

Фотоматериалы

Разделы сайта