Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.01.2020

ва ўстанове дашкольнай адукацыі №46 прайшло фальклорнае свята "Каляды".

Ва установе дашкольнай адукацыі №46 шмат увагі надаецца азнаямленню выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа. Традыцыя правядзення беларускіх народных свят існуе даўно. Адно з пацвярджэнняў – свята Каляды. Прычым свята Каляды – адно з самых любімых як у дзяцей, так і ў дарослых. У гэтым годзе вырашылі не адступаць ад традыцыі і разам з выхавальнікамі і дзецьмі пачалі рыхтаваць тэатралізаваны паказ .

Каляды - адно з самых старажытных свят на Беларусі. Каляды бываюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшы, а ноч карацейшая, калі сонейка пачынае часцей гуляць на небе, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны. Людзі на Каляды многа спяваюць, весяляцца, пераапранаюцца, ходзяць так па хатах, віншуюць гаспадароў. А ў кожнай хаце калядоўшчыкаў чакаюць. Гаспадыня засцілае белым абрусам стол, рыхтуе смачныя стравы і розныя прысмакі ім у падарункі. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася, як сустрэнеш калядны вечар - такі будзе і ўвесь год.

Да Каляд у дашкольнай установе рыхтаваліся сур’ёзна. Дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні, беларускія народныя танцы, гульні і вершы.

Так, дзеці прыйшлі калядаваць у хату да дзеда і бабы. З сабой калядоўшчыкі прывялі казу. Гаспадары пачаставалі яе і козачка стала гуляць з дзеткамі ў вясёлыя беларускія гульні . Дзеці спявалі беларускія песні, ігралі на народных інструментах, чыталі вершы, танцавалі. Пасля на свята да дашкалят завіталі мядзведзь і цыгане. Яны таксама парадавалі дзетак гульнямі і танцамі. Не абышлося свята і без чорта,які хацеў сапсаваць усім настрой, але у яго нічога не атрымалася, таму што дружба і шчырасць твораць цуд!

Мерапрыемства праходзіла на беларускай мове і было бачна, што для дзяцей і дарослых не існавала моўнага бар’еру. Правядзенне мерапрыемстваў па матывах народных свят мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне, таму што

фальклорныя святы далучаюць дзяцей дабеларускай культуры і традыцый свайго народа.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці    І.М.Кірэева.

Фотоматериалы

Разделы сайта