Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.01.2019

У дзіцячым садку прайшло фальклорнае свята "Каляда".

КАЛЯДЫ - самае паэтычнае са старажытных славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі. Гэта першае свята сонца, якому старажытныя славяне шчыра пакланяліся. Каляды бываюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшым, а ноч карацейшая, калі сонейка пачынае часцей гуляць па небе, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны. Людзі на Каляды многа спяваюць, весяляцца, пераапранаюцца, ходзяць так па хатах, віншуюць гаспадароў. А ў кожнай хаце калядоўшчыкаў чакаюць. Гаспадыня засцілае белым абрусам стол, рыхтуе смачныя стравы і розныя прысмакі ім у падарункі. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася - як сустрэнеш калядны навагодні вечар - так і будзе і ўвесь год.

Традыцыя правядзення беларускіх народных свят у нашым дзіцячым садку існуе даўно. На працягу многіх гадоў выхаванцы прымаюць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных беларускім народным святам .Прычым свята Каляды– адно з самых любімых як у дзяцей, так і ў дарослых. У гэтым годзе вырашылі не адступаць ад традыцыі і разам з выхавальнікамі і дзецьмі рыхтавалі тэатралізаваны паказ свята – Каляды.

Да Каляд у дашкольнай установе рыхтаваліся сур’ёзна. Дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні, беларускія народныя танцы і вершы.

Так, дзеці прыйшлі калядаваць у хату да дзеда і бабы. З сабой калядоўшчыкі прывялі казу. Гаспадары пачаставалі яе, і козачка стала гуляць з дзеткамі ў розныя гульні. Пасля на свята да дашкалят завіталі мядзведзь,цыгане,парсючок і чорт. Яны таксама парадавалі дзетак гульнямі, танцавалі і спявалі з імі.

Хачу адзначыць, што спектакль праходзіў на беларускай мове і было бачна, што для дзяцей моўнага бар’еру з дарослымі не існавала, яны самі чыталі вершы і спявалі на роднай мове. А напрыканцы свята ўсіх чакаў стол з салодкімі прысмакамі.

Правядзенне мерапрыемстваў па матывах народных свят мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне.

У нашай дашкольнай установе, вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, гонару за свой народ і краіну. Патрыятычнае выхаванне ў нас прысутнічае ва ўсіх відах дзейнасці. Кожны чацвер у садку праходзіць дзень беларускай мовы, калі педагогі паміж сабой і з дзецьмі размаўляюць толькі на роднай мове. А фальклорныя святы далучаюць дзяцей да беларускай культуры і традыцый.

Фотоматериалы

Разделы сайта